- (no subject)
-

natrix109
- October 16th, 2007
на кампе з’явілася новая папка з музыкай. завецца проста і лаканічна “всё”. пішацца з маленькай літары. мабыць у гэтым ёсць нейкі таямнічы сэнс. аб гэтым ведае гаспадар які яе сабраў ды блакітны сябар-манітор.
Marilyn Manson - Sweet Dreams. чалавек з рознакаляровымі вачамі, пабелкай на выцягнутым твары, які ўмее вырываць гланды праз анал. пазнаёміліся на першым курсе з дапамогай аднакурсніка.
Діоды – Мама мне говоріт. курс прыблізна пяты універу, першы аспірантуры. калі ты не пачуў за день спеў пра бумер, дарэмна пражыў дзень. у кожнага на кампе ў нашым інтэрнацкім сеціве вісела папка пад назвай “бумер”. пяты паверх і фізфак у абсчаге не дасць табе праспаць на першую пару.
The Offspring - The Kids Aren't Alright. кліп пра дзвух чэлаў-ваўкалакаў-обаратняў якія піздяца на хаце з карычневай падлогай. піва Ачакава 2,25 літры лепшы сябар студэнта-чацверакурсніка, сетка ў тройцы, бар у дзесятке. хто не ведае дзе Роща, той не адрозніць рафа ад батаніка, і не ведае што самы піздаты аўтобус мае назву 47 і адыходзіць праз дзевяць хвілін пасля закрыцця бара ў 23:00.
Кірпічы – Плюю я... прывет піянерлагеру Фатон пад мястэчкам Ракаў. гастраном працуе да дзевяці вечара, паўтара кілометра ў адзін бок. бар-начнік у суседнім домі адпачынку. дабранач піянеры).
Агата – Странное Рождество. странные празднікі, а за акном каво-та убівают...
НРМ – тры чарапахі. гэта сур’езна, мы проста дзеці, сонца нам свеціць, а ў галаве вецер. другі курс, касета купленая ў ГУМе ў ларку ля ўвахода. чорная чарапаха на сінім фоне.
Сексуальные меншінства – мало, мало, мало... адкрыццё сенняшняга дня, праўда не самае важнае). это острые коготкі, это мертвые мужікі... у салісткі пэўна пяць па школьнаму курсу анатоміі за девяты клас. пазногці растуць пасля смерці хазяіна. “в поісках сюжета для новой песні...” гаворачы словамі Цоя.
La_Bouche_-_The_Best_of_La_Bouche_-_Be_My_Lover. здаецца мне што з далекага дзяцінства кампазіцыя. а можа проста здаеца.
The Offspring - Why Don't You Get A Job. аптымізм кожны дзень і для кожнага, больш слоў няма.
What_Is_Love. два мужікі ў бліскучых піджаках на бэхе-тройцы якім не даюць телкі. телкі ўсёж далі. мараль – калі ты на бэхе, табе дадуць. пашлавата, але мабыць так і есць. у мяне субару.
Ace_Of_Base_-_Life_Is_A_Flower_-_Beautiful_Life. восьмы-дзевяты клас школы. дзве девачкі-аднакласніцы падарылі на самы мужскі празнік дзвум мальчыкам-аднакласнікам па касеце. адна была Ай-цу-Бэйс, другая з чырвонай машынкай на вокладцы.
Металіка, Nothing Else Matters. восеньскі вечар на першым курсе, магнітафон філіпс на дзве касеты, радые Бі-Эй.
Паляўнічыя за прывідамі. хтож не памятае чацвярых чудзікаў на прышпільнай бела-чырвонай пісклявай тачкі з хатнім слізкім зяленым прывідам-абжорай. розавая пантэра з даўгім аблезлым хвастом адпачывае.
Света колібаба – купі мне эта... тэма пра бумер і міжпалавыя ўзаемаадносіны з планеты Зямля. духі ад діора, шмоткі ад кардэна і толькі тады я табе дам. а дам я табе толькі на мальце, ямайцы ды егіпце.на пляжы, дзе аксідкрэмніючатыры буде сыпацца с усіх дырак у тваіх партках.
Нейрадюбель. бухі Кулінковіч паголены налыса. што можа быць натуральней. можа толькі стопрацентныапельсінавысок.
Gentleman_-_Jah_ina_yuh_life. слухаю першы раз, але на смех прабірае. былі часы калі мы на палявой практыцы расцілі канаплю на девяці квадратных метрах у Зяленым. легальна і пад наглядам кандыдатаў навук.
мая папка завецца “рознае”. для рознага настрою і розных думак. але для адной мэты.